Каб цыгарэта не апынулась апошняй
Статыстыка сведчыць: амаль 90% гібелі людзей на пажарах
адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Страшная лічба! Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы МНС у перыяд з
12 па 30 лістапада праводзіць прафілактычную акцыю "Не прапальвай сваё
жыццё".
Акцыя праходзіць у чатыры этапы. Першы з іх адбыўся 12 лістапада.
Праходзіў ён на прыпынках грамадскага транспарту і ў салонах гарадскіх
аўтобусаў. Разам з працаўнікамі МНС учасць у ім прымалі актывісты
Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Размова з людзьмі пачыналась з пытанняў: “Ці Вы паліце?”, “Ці
паліце ў кватэры?”, “Ці паліце, лежачы ў ложку?”. Калі ў адказ чулі “Так”,
расказвалі пра небяспеку палення ў ложку, прыводзілі прыклады, калі
непатушаная цыгарэта забірала чалавечае жыццё. З пасажырамі, якія не
паляць, працаўнікі МНС і іх юныя памочнікі праводзілі тлумачальную
гутарку па тэме папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх.
Абсалютная большасць людзей, з якімі ўдалося паразмаўляць падчас
правядзення першага этапу акцыі, разумеюць значнасць паднятай праблемы.
А гэта азначае, што ў тых суразмоўцаў, хто паліць, у падсвядомасці сутнасць
размовы адкладзецца, што не дазволіць, лежачы ў ложку, запаліць цыгарэту,
якая можа апынуцца апошняй.
Валерый Пажарных